МАГІЛЁЎСКІ ШКО́ЛЬНЫ ТЭА́ТР.
Існаваў у Магілёве ў 1722—32 пры езуіцкім калегіуме. Захаваліся 3 друкаваныя праграмы пра паказы 3 панегірыкаў: у 1722 — «Ганаровыя сармацкія знакі — дзедавы сякіры Асалінскіх» з антыпралогам, пралогам і алегарычным эпілогам, інтэрлюдыямі (з нагоды наведання графам Францішкам Асалінскім); у 1726 — «Ключ ведаў, далучаны да ключа прадзедаўскага герба Міхалоўскіх» з алегарычным пралогам, хорамі і эпілогам, інтэрлюдыямі (услаўляўся заснавальнік
Літ.:
Мальдзіс А. На скрыжаванні славянскіх традыцый.
Барышев Г.И. Театральная культура Белоруссии XVIII в.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)